У Харкаве жыццё наладжваецца нягледзячы на абстрэлы
Лінія агню ўсё больш сыходзіць да ўкраінска-расейскай мяжы.

У Харкаве паступова наладжваецца жыццё, але ўсё роўна трывае вайсковы стан, адзначыў жыхар Харкава Віталь Трэцьякоў:
– Што датычыць нашага раёна, то я знаходжуся ў цэнтры. Гэта ні лепш ні горш, можа быць у плане інфраструктуры лепш. Ветэрынарныя клінікі пачалі адкрывацца. Не тое каб усе, але пазаўчора суседку вазіў з сабакам. Што датычыць ускраін, якія раней абстрэльваліся, то ў прынцыпе яны перамясцілі фокус з поўначы на ўсход. На поўначы яны выбілі ўжо амаль усё, што толькі можна.
Віталь Трэцьякоў дадаў, што людзі пакуль не імкнуцца з’язджаць з свайго горада, а проста прыстасоўваюцца да вайны.
Беларускае Радыё Рацыя
