У Херсонскай вобласці Расея ўвяла «адміністрацыйна-паліцэйскі рэжым»
Чатыранаццаты дзень украінцы змагаюцца супраць расейскай агрэсіі. У Херсонскай вобласці Расея ўвяла «адміністрацыйна-паліцэйскі рэжым», затрыманыя 400 чалавек.
«У сувязі з лютым супрацівам жыхароў Херсона акупанты спрабуюць увесці адміністрацыйна-паліцэйскі рэжым, для чаго ў Херсонскую вобласць уведзеныя падраздзяленні Расгвардыі, якія ўчынілі неправамернае затрыманне больш за 400 грамадзян Украіны», – гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ.