У Хмяльніцкім ушануюць памяць загінулага беларуса Эдуарда Лобава
19 гадоў таму
На Алеі Славы ў Хмяльніцкім ва Украіне размесцяць інфармацыю пра загінулага беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава.
Пра гэта яго маці паведамілі ў Хмяльніцкай гарадской радзе. Інфармацыя пра Эдуарда з’явіцца на выставе “Яны загінулі за Украіну. Хмяльніцкі памятае”, што на вуліцы Праскураўскай.
Эдуард Лобаў загінуў ва Украіне сёлета ў студзені. Ён служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам, дзе і загінуў.
Беларускае Радыё Рацыя