У Хорашчы адкрыўся Цэнтр даследавання і кансервацыі помнікаў Падляшскага музея



У Хорашчы афіцыйна адкрыўся самы сучасны Цэнтр даследавання і захавання помнікаў у паўночна-ўсходняй Польшчы. У распараджэнне групы рэстаўратараў і музейшчыкаў трапілі новыя лабараторыі і прафесійнае абсталяванне. Праект дадаткова фінансуецца з праграмы транспамежнага супрацоўніцтва „Польшча – Беларусь – Украіна” на 2014-2020 гг.

Пра што і распавёў кіраўнік цэнтру Ежы Астапчук:

Гэты праект быў напісаны разам з Беларуссю, мы былі вядучым бенефіцарам. На жаль у сувязі з падзеямі, якія здарыліся з ўсходняй мяжой у 2022 годзе, супраца была прыпынена. Музей у Гародні рэалізаваў гэты праект недзе на 60%. Была запланавана, што мы абменьваемся інфармацыяй, метадамі, вучымся і г.д. Я даведаўся, што ў Беларусі няма ніводнай вучэльні, якая б вучыла кансерватараў помнікаў.

Планавалася, што цэнтр будзе абслугоўваць не толькі філіі Падляшскага музею ў Беластоку, але і беларускіх калег. Замест гэтага цэнтр накіруе працу выключна на карысць і даследаванні для ўстановаў Падляшша і агулам паўночна-ўсходняй Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя