У Кіеве прайшла акцыя супраць нелегальнай міграцыі
У Кіеве пад Амбасадай Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя супраць нелегальнай міграцыі. Імпрэза ладзілася ў падтрымку Польшчы, на мяжы якой штодня збіраецца ўсё больш мігрантаў.
Выказацца на мерапрыемства прыйшлі як украінцы, так і беларусы. “Мы супраць спробаў Лукашэнкі напоўніць Беларусь мігрантамі”, – зазначыў лідар арганізацыі “Невядомыя патрыёты” Яўген Строкань.
– Сюды прыйшлі людзі, каб яшчэ раз нагадаць украінцам, беларусам, палякам, хто такі Лукашэнка, што Лукашэнка абсалютна варожая персона як для Беларусі, так і для Украіны. З’явілася інфармацыя, што немцы будуць патрабаваць ад Украіны ублытацца ў гэтую сітуацыю і прыняць тых мігрантаў, якія зараз знаходзяцца на мяжы Беларусі і Польшчы.
На завяршэнне акцыі арганізатары падзеі заклікалі забыцца на ўсе рознагалоссі паміж нашымі народамі і сумесна супрацьстаяць нелегальнай міграцыі.
Беларускае Радыё Рацыя