У Кіеве адбылася сустрэча прысвечаная Слуцкаму збройнаму чыну



У выставачна-інфармацыйным цэнтры Музею Рэвалюцыі Годнасці ў Кіеве адбылася сустрэча, прысвечаная 103 угодкам Слуцкага збройнага чыну. Сустрэча мела назву „Наша справа – справа праўдзівая, а праўда заўжды закрасуе”, паводле апошніх словаў адозвы слуцкіх паўстанцаў.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie photo_2023-11-28_20-57-41.jpg

Кажа арганізатар, кіраўнік дабрачыннага фонду „Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:

– Сустрэча адбылася добрая. Пасля гістарычнай даведкі былі выступы, якія перайшлі ў дыскусію. Былі згаданыя сучасныя героі. Былі агучаныя і нашыя ініцыятыва – пасмяротнае ўручэнне Змітру Рубашэўскаму, Эдуарду Лобаву. Была прамая трансляцыя і запіс гэтага мерапрыемства. Было размешчана на старонках Інстытуту нацыянальнай памяці, на старонках Музею Майдана. Шмат хто мог паглядзець з украінцаў пра тыя падзеі, якія адбываліся, 100 год таму і пра сённяшнія.

Арганізатарамі сустрэчы ў Кіеве, прысвечанай 103-ім угодкам, выступілі дабрачынны фонд „Вільна Білорусь”, Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці ва Украіне, Нацыянальны музей Рэвалюцыі Годнасці і Украінскі інстытут нацыянальнай памяці.

Беларускае Радыё Рацыя