У Кіеве адкрылася выстава прысвечаная беларускім героям



У Чырвоным корпусе Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі адкрылася фотавыстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларусам, якія загінулі ў барацьбе з расейскім агрэсарам у расейска-украінскай вайне пачынаючы з 2014 года.

Аляксей Францкевіч

Пра важнасць выставы кажа арганізатар, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Ва Украіне вельмі мала інфармацыі пра сапраўдных беларусаў: пра тых, хто ваюе, пра тых хто сёння пакутуе ў турмах, пра агульную сітуацыю ў Беларусі. Яны ў сваіх рашэннях больш кіруюцца эмоцыямі, таму што з Беларусі быў напад, што беларусы прадаставілі сваю тэрыторыю для маштабнага нападу, таму што з Беларусі ляцелі ракеты.

Падчас адкрыцця выставы «З Украінай у сэрцы», жонкі загінуўшых беларускіх ваяроў Вадзіма Шатрова і Мікалая Ільіна заклікалі захоўваць памяць пра гераізм сваіх мужоў. Адкрыццё выставы падтрымаў народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Вадзім Галайчук.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя