У Кіеве адбыўся пікет у падтрымку крымскіх татараў



Актывісты праваабарончых арганізацыяў і неабыякавыя ўкраінцы правялі ў Кіеве пікет у падтрымку крымскататарскага народу. Некалькі дзесяткаў чалавек сабраліся ля амбасады Расейскай Федэрацыі ва украінскай сталіцы, каб выразіць свой пратэст супраць рэпрэсіяў расейскіх уладаў у дачыненні да крымскіх татараў.

Сярод удзельнікаў акцыі былі прадстаўнікі замежных краінаў, якія такім чынам імкнуліся выразіць сваю салідарнасьць з татарскай меншасьцю паўвыспы.

Сярод замежнікаў быў прафесар гісторыі Універсітэту Джорджыі Рыж Уільямс.

Ён выказаў незадаволеннасьць палітыкая ўраду ЗША у сувязі з сітуацыяй у Крыме.

 – Я баюся, што такую пасіўнасць можна патлумачыць праз тое, што яны баяцца адкрытую канфантацыю супраць Расеі. Яны баяцца вайны, напэўна. Урады яшчэ хочуць падоўжання супрацы з Расейскай дзяржавай. Таму я прыйшоў сюды: нехта павінен казаць – НЕ.

Арганізатары пікету падкрэьлілі, што гэта не першая і не апошняя акцыя салідарнасці з крымскімі татарамі, якая праводзіцца ў Кіеве.

“Пакуль паўвыспа знаходзіцца пад расейскае акупайцыяй татарская меньшасць не можа адчуваць сябе там бяспечна, а таму мы мусім іх хаця бы неяк падтрымаць”, – падрэсліла арганізатарка акцыі Таццяна Безрук.

Пікет у падтрымку крымскататарскага народу адбыўся  ў Кіеве каля будынка расейскай амбасады. Хоць у будынку на гэты час засталіся толькі супрацоўнікі сакратарыяту. Каля амбасады знаходзіцца і нашая карэспандэнтка Вольга Чарных:

Пратэстуючыя стаяць, трымаюць у руках плакаты, сцягі Украіны і Крыму, і намагаюцца такім чынам прыцягнуць увагу да праблемы, якая напаткала крымска-татарскі народ цяпер. І можна сказаць, што ў іх гэта атрымалася, бо тут вельмі шмат замежных грамадзянаў прымае ўдзел у гэтым пікеце. Таксама вельмі шмат назіральнікаў і я нават бачыла прадстаўніка дыпламатычнай місіі Літвы, які таксама стаяў і назіраў за тым, што адбываецца падчас пікету. І намаганні ў пратэстоўцаў у асноўным датычацца акупацыі, як яны самі кажуць, крымскага паўвострава, і парушэння правоў крымска-татарскай меншасці, якая цяпер зазнае пераслед з боку расейскіх уладаў.

 Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя, Кіеў