У Кіеве гарэў касцёл святога Мікалая
У Кіеве ўвечары 3 верасня здарыўся пажар у касцёле святога Мікалая. А 22.40 яго лакалізавалі, а ў 23.26 – патушылі, паведаміў прэс-цэнтр Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях.
Узгараннне ўзнікла ў час рэпетыцыі ў арганнай залі, плошча пажару склала 80 м², адзначылі ў Міністэрстве культуры Украіны. Паводле папярэдніх звестак ахвяраў і пацярпелых няма. Толькі агнём пашкоджаны арган. Акрамя гэтага часткова пашкоджаны сцены ўсярэдзіне на першым і другім паверсе касцёлу.
Беларускае Радыё Рацыя