У Кіеве прайшла акцыя, прысвечаная сітуацыі на беларуска-польскай мяжы



Удзельнікі падзеі негатыўна выказаліся наконт тэлефанання канцлера Германіі Ангелы Меркель Аляксандру Лукашэнку. “Гэта парушае ўсе маральныя і юрыдычныя нормы. Менавіта таму мы і прыйшлі да Амбасады Германіі”, – адзначае суарганізатар акцыі, актывістка “Беларускага Дому ва Украіне” Бажэна Жолудзь.

– Мы тут апынуліся, таму што адбыўся званок Ангелы Меркель да Лукашэнкі. Для нас, для беларусаў, гэта нібы крок насустрач да Лукашэнкі. Каб ён злітаваўся, перастаў гнаць гэтых бедных людзей, мігрантаў на мяжу, якія там мёрзнуць, галадаюць, знаходзяцца ў жахлівых умовах, мы ўсё гэта добра разумеем. Не трэба забываць, што Лукашэнка тэрарыст, ён аддаваў загады гвалтаваць і забіваць беларускі народ. Таму сёння мы прыйшлі да пасольства, хацелі перадаць зварот: мы спрабуем нагадаць, якая колькасць людзей пацярпела.

На завяршэнне падзеі ўдзельнікі акцыі выказалі падтрымку і падзяку польскім памежнікам.

Беларускае Радыё Рацыя