У Кіеве прайшоў канцэрт беларуска-ўкраінскага гурта “Fram”



Пляцоўка гэтым разам была абраная незвычайная – магазін музычных інструментаў. “Такі выбар – невыпадковы”, – тлумачыць вакалістка гурта Вера Брэнар:

„Мы ведаем, што многія людзі нас слухаюць не толькі знаходзячыся ў Кіеве, але і ў іншых гарадах. Як правіла яны пішуць: калі прыедзеце да нас? Паколькі мы апошнім часам не так часта выступаем. Па вядомых прычынах існуюць розныя абмежаванні. Мы, ідучы на анлайн-канцэрт, думалі ў першую чаргу пра тое, як будзе выдатна сыграць канцэрт для тых людзей, якія засумавалі па нашых выступах, якія змогуць якраз нас убачыць, і акрамя гэтага задаць нам пытанні, а мы зможам на іх адказаць. Такая сувязь нас вельмі натхняла”.

Атрымаць чарговую порцыю пазітыўных эмоцый ад гурта можна будзе на Дзень усіх Святых, 31 кастрычніка. Менавіта тады гурт і дасць свой наступны канцэрт.

Беларускае Радыё Рацыя