У Кіеве прайшоў круглы стол, прысвечаны Крыму
У Кіеве прайшоў круглы стол на тэму: “Як павялічыць прысутнасць Крыма ў інфармацыйнай прасторы Украіны ў 2022 годзе?” Удзельнікамі мерапрыемства сталі вядомыя грамадскія дзеячы, праваабаронцы і журналісты.
“Крымскія карэспандэнты сёння аказаліся ў насамрэч няпростых умовах”, – зазначае старшыня праўлення Крымскататарскага рэсурснага цэнтра Іскэндэр Барыеў:
–Кожны актывіст – гэта патэнцыйны грамадскі журналіст. Таму што яшчэ ў 2014 – 2016 гадах маглі больш працаваць прафесійныя свабодныя журналісты. Але мы бачым тыя прыклады, калі журналісты былі прыцягнуты да адказнасці. Акрамя таго, расейскі заканадаўца робіць больш жорсткім сваё ж заканадаўства і такім чынам людзям пагражаюць больш суровыя тэрміны.
Падчас імпрэзы таксама прэзентавалі зборнік рэкамендацый для журналістаў «У фокусе – Крым». Мяркуецца, што круглы стол прыцягне большую ўвагу да рэалій акупаванай тэрыторыі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя