У Кіеве праходзіць Марш салідарнасці



У Кіеве калона з 20-ці тысяч удзельнікаў Маршу салідарнасці прыйшла на Майдан. Шэсце адзінства праводзіцца ў памяць пра ахвяраў тэрору, людзі трымаюць у руках плакаты “Я – Валнаваха”. Менавіта ў гэтай мясцовасці, каля блокпаста, у выніку падзення ракеты, загінулі 12 мірных жыхароў – пасажыраў аўтобуса. У Маршы прымаюць удзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама вышэйшае кіраўніцтва Украіны. Адбыўся малебен за загінулых:

– У сваім украінскім гімне мы спяваем: “душу і цела мы паложым за нашу свабоду”. І ўвесь свет ёсць сведкам таго, што ўкраінцы не шкадуюць свайго жыцця, а аддаюць яго за тэрытарыяльную непарушнасць нашай дзяржавы і за нашу свабоду.

Ахову мерапрыемства забяспечваюць каля дзвюх тысячаў праваахоўнікаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай гвардыі. Падобныя акцыі ў розны час арганізуюцца таксама ў шматлікіх іншых гарадах Украіны.

* * *

У Кіеве калона ўдзельнікаў маршу адзінства рушыла на Майдан Незалежнасці па вуліцы Уладзімірскай. Як перадае карэспандэнт УНІАН, да ўдзельнікаў акцыі далучаецца ўсё больш людзей, іх ужо каля 3 тысяч. Яны трымаюць плакаты: „Я – Волноваха”. Удзельнікі шэсця скандуюць: „Слава Украіне! Героям Слава! „. Таксама да калоны далучыліся каля 100 курсантаў Нацыянальнай акадэміі Службы бяспекі Украіны. У калоне прысутнічае патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі – Украіны Філарэт.

Таксама сярод удзельнікаў акцыі – мужчына ў масцы Смерці з касой, на якой напісана: „Пуцін, я за табой!”.

Падчас збору ўдзельнікаў акцыі ў парку Шаўчэнкі выступіў экс-міністр культуры Яўген Нішчук. Ён прачытаў верш, які напісаў адзін з „кібаргаў”, што абараняюць Данецкі аэрапорт.

Акрамя Украіны, у іншых дзяржавах грамадзяне таксама выйдуць на акцыю – у Лісабоне, Маскве, Берліне, Гамбургу і Франкфурце, Парыжы, Празе, Лондане, Вене, Буэнас-Айрэсе, Дубліне, Вашынгтоне, Рыме і Сан-Францыска.

Беларускае Радыё Рацыя