У Кіеве працягваюцца акцыі салідарнасці з Беларуссю



Каля тысячы беларусаў выходзіць на акцыі салідарнасці ў Кіеве. Яны ладзяцца ўжо некалькі месяцаў запар, кожны раз арганізатары шукаюць новы цікавы фармат. Выбарчая кампанія стала толькі пачаткам хвалі салідарнасці, — распавяла беларуска Юлія Камінская:

– Калі Віктара Бабарыку арыштавалі, тады, мабыць, першы раз на вуліцах Беларусі былі пратэсты. І мы таксама – наша беларуская дыяспара ў Кіеве – вырашылі, што мы не можам маўчаць. Мы таксама павінны паказаць саю пазіцыю. І з таго моманту мы амаль кожны тыдзень збіраліся ці ля амбасады, ці на Майдане.

Юлія Камінская звярнула ўвагу, што па-сапраўднаму аб’яднаць вялікую колькасць беларусаў зможа музыка. Менавіта таму так важна зараз думаць пра магчымасці арганізацыі канцэртаў.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя