У Кіеве пройдзе Марш памяці загінулых за Украіну беларусаў



26 студзеня, у дзень нараджэння беларуса, героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў у студзені 2014 года падчас Еўрамайдана, у Кіеве адбудзецца Марш. Ён пройдзе ў памяць аб ім і аб 33 беларусах, пра якіх вядома, што яны загінулі з 2014 па 2022 год у барацьбе за Украіну.

З 17.00 да 17.40 на Міхайлаўскай плошчы адбудзецца збор удзельнікаў. Яны накіруюцца па наступным маршруце: Міхайлаўская плошча – Сафіеўская плошча – Тэатральная плошча – вуліца Хмяльніцкага – Крэшчацік – Еўрапейская плошча – народны мемарыял Жызнеўскаму па вуліцы Грушэўскага. З 18:40 да 20:00 пройдзе ўшанаванне памяці загінуўшых ураджэнцаў Беларусі.

У выпадку паветранай трывогі ўсе ўдзельнікі будуць праведзены да бліжэйшага прасторнага бамбасховішча — станцыі метро «Майдан Незалежнасці», паведамляюць арганізатары.

reform.by