У Кіеве забіты Алег Калашнікаў



У Кіеве невядомыя застрэлілі Алега Калашнікава, экс-дэпутата Вярхоўнай Рады ад былой праўладнай Партыі Рэгіёнаў. Забойства адбылося каля васьмі вечара па кіеўскім часе у пад’ездзе дома, дзе жыў былы дэпутат.

620_400_1429167161-3378

Паведамляе наш карэспандэнт Марцін Война:

– Алег Калашнікаў уваходзіў у кола бліжэйшых паплечнікаў Віктара Януковіча. У час Рэвалюцыі годнасці ён быў адным з лідараў «Айтымайдана» і кіраваў «цітушкамі». Генеральная пракуратура Украіны нарэшце ініцыявала расследаванне падзеяў на Майдане ў лютым 2014 года, дзе загінула больш за 100 чалавек. Трое былых высокапасадоўцаў, якія былі згодныя раскрыць усе таямніцы расстрэлаў у цэнтры Кіева, раптоўна скончылі жыццё самагубствам.

У Міністэрстве Унутраных Спраў Украіны мяркуюць, што Калашнікаў ведаў шмат падрабязнасцяў пра арганізацыю «Антымайдана», які каштаваў Януковічу некалькі мільёнаў грыўняў штодня.

Характэрна, што забойства высокапасадоўца адбылося пасля таго, як ён пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам.

Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота Марыі Масіч і УНІАН