У Кіеве з’явіцца помнік Міхалу Жызнеўскаму



Герою Еўрамайдана Міхалу Жызнеўскаму паставяць помнік у Кіеве. Як паведаміла маці забітага Ніна Жызнеўская, помнік ва ўкраінскай сталіцы з’явіцца да канца года.

– Хутка нейкае свята будзе ва Украіне, дык вось на гэтае свята будуць ва Украіне адкрываць Мішы пліту. Ён загінуў у Кіева на Грушэўскага пасярод дарогі, там машыны едзяць, людзі не могуць падайсці і пакласці кветкі. Людзі хадзілі ў адміністрацыю, і лісты з прапановай паступалі, каб перанесці мемарыяльную пліту некуды ў бок, каб можна было падыйсці і пакласці кветкі.

Грамадзянін Беларусі Міхал Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ад кулі невядомага снайпера. Ён пахаваны непадалёк ад Гомеля ў вёсцы Сцяг Працы.

Беларускае Радыё Рацыя