У клубе Beer&History адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксея Дзікавіцкага “Світумузыка”



У Беластоку ў клубе Beer&History адбудзецца першая ў свеце прэзентацыя кнігі вершаў і перакладаў Аляксея Дзікавіцкага “Світумузыка”.

Кніга напісаная на палескай гаворцы з ваколіцаў Пінску. Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігу, таксама пройдзе аўтограф-сесія.

Будзе прадстаўлена і першая кніга аўтара “ОНЬДЭ”. 

Паседжанне гістарычнага клубу Beer&History адбудзецца 12-га красавіка а 19-й гадзіне ў пабе Beer4U, ul. Legionowa 14/16 lok.2. Białystok.

Уваход вольны!

Беларускае Радыё Рацыя