У клубе Beer&History гутарылі пра жаўнераў БНР



У беластоцкім гістарычным клубе Beer&History гэтым разам вялася гутарка пра жаўнераў БНР і пра вайсковыя фармаванні ў складзе армій Польшчы, Расеі, Літвы, якія ў 1918 – 20 гадах вялі змаганне за Беларусь.

Пра тое, што стала перадумовай фармавання беларускіх вайсковых адзінак, вакол якіх лідараў і дзе гуртаваліся жаўнеры, аб’яднаныя адной ідэяй, і як адбыўся выступ войска БНР на Случчыне распавёў старшыня Беларускага гістарычнага таварыства – прафесар Алег Латышонак.

-За БНР змагаліся людзі ў вельмі розных фармаваннях, якія былі створаны ў розных дзяржавах. Але найважнейшае, што іх менавіта аб’ядноўвала адна ідэя – змагацца за незалежную Беларусь. Ці гэта былі беларускія атрады літоўскага войска, ці польскага войска, ці беларуская дывізія ў Адэсе, ці беларускія атрады Булак-Балаховіча – усе яны змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку. Дзе маглі, як маглі, але аб’ядноўвала іх адна ідэя.

Па меркаванні Алега Латышонка, у той час у розных вайсковых фармаваннях за ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі са брояй у руках змагаліся больш 11 000 жанераў. Некаторая частка з іх пасля была інтэрнаваная ў Польшчу, у тым ліку на Беласточчыну.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя