У клубе Beer&History распавялі пра гісторыю беларускіх грошай
У клубе Beer&History абмеркавалі гісторыю грошай і грашовых сістэм на Беларусі.
У нефармальным гістарычным клубе Beer&History у Беластоку гэтым разам тэмай лекцыі і дыскусій сталі грошы ды грашовыя сістэмы, якія ўжываліся на тэрыторыі Беларусі. Адкуль на нашых землях з’явіліся манеты старажытных грэкаў і рымлян, ці можна было тут разлічвацца лісінымі хвастамі ды кавалкамі скуры, а таксама чаму самая каштоўная манета часоў ВКЛ называлася – партугал. Пра ўсе гэтыя цікавосткі распавёў – краязнаўца Алесь Кіркевіч.
– Гісторыя грошай, нумізматыкі – гэта дадатковая гістарычная дысцыпліна. Ёсць навука, якая расчытвае шрыфты, ёсць навука, якая займаецца пячаткамі. Гэта цікавы ракурс, пад якім можна зірнуць на нашу гісторыю, на штодзённасць, на эканамічныя сувязі, на грошы ў нашым рэгіёне, на мастацтва. То бок па тым, як выбітыя штэмпелі, як выглядаюць партрэты, геральдыка, гербы, можна зрабіць цікавыя высновы.
За паўтары гадзіны не ўдалося ахапіць усю гісторыю беларускіх грошай і таму пад ас аднаго з наступных пасяджанняў клуба Beer&History будзе працяг гэтай тэмы, запэўнілі арганізатары.
Беларускае Радыё Рацыя