У Кляшчэлях пройдзе прэзентацыя дзвюх кніг
Прэзентацыя дзвюх кніг „Сейбіты” і „Выклятыя жаўнеры. Беласточчына ў 1945-1947 гадах” пройдзе ў бліжэйшую нядзелю 29 верасня ў Гмінным асяродку культуры ў Кляшчэлях. Пачатак сустрэчы а 15 гадзіне.
Кнігі прэзентаваць будуць рэдактары часопіса «Przeglad Prawoslawny» Ганна Радзюкевіч і Яўген Чыквін:
– У Кляшчэлях у Гмінным асяродку культуры адбудзецца сустрэча і будуць прэзентаваныя дзве кніжкі – Ганны Радзюкевіч, вельмі цікавая кніжка пра лаўрэатаў узнагароды Астрожскага. А я распавяду пра кнігу «Выклятыя жаўнеры Беласточчыны» аб пасляваенных падзеях, пра тое, што адбывалася пасля вайны. Сардэчна запрашаем!
«Сейбіты «– кніга аўтарства Ганны Радзюкевіч, у якой прэзентуе ўсіх лаўрэатаў узнагароды князя Астрожскага, якая ўжо цягам 30 гадоў даецца за дасягненні ў галіне развіцця праваслаўнай духоўнасці ды за дзейнасць на карысць збліжэння хрысціянаў.
Кніга пра выклятых жаўнераў пад рэдакцыяй Яўгена Чыквіна – гэта збор артыкулаў і рэпартажаў, якія датычаць дзейнасці польскага ўзброенага падполля на Беласточчыне ў пасляваенны перыяд. У кнізе выкарыстаныя фатаграфіі праекта Беларускага гістарычнага таварыства «Наша Памяць».
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя