У кнігарні трапіла кніжка “Цудоўная” Пятра Нэстэровіча
Гэта справаздача з падзей так званага “заблудаўскага цуда”, і пошук адказу на пытанне: чаму каталіцкая царква яго не прызнала. У кнігарні трапіла кніжка “Цудоўная” Пятра Нэстэровіча.
Аўтар зацікавіўся гісторыяй аб’яўлення Божай Маці для маладой Ядзвігі Якубоўскай у Заблудаве ў 1965 годзе.
Кажа аўтар Пятро Нэстэровіч:
– На пачатку гэты цуд быў і праваслаўны і каталіцкі. У горад прыехала каля тысячы чалавек з усёй Польшчы. Міліцыя разганяла вернікаў слёзацечным газам. Але яны вярталіся.
У кніжцы аўтар апісвае таксама канфлікты паміж жыхарамі горада. Некаторыя абвінавачвалі сям’ю Ядзвігі Якубоўскай у махлярстве.
Усе падзеі былі грунтоўна апісаны камуністычнай бяспекай. Пятро Нэстэровіч у працы над кніжкай выкарыстаў архіўныя матэрыялы, гутарыў з жыхарамі горада, а таксама сустрэўся з самой Ядзвігай Якубоўскай, якая цяпер мае 65 гадоў.
Цуд у Заблудаве ніколі не быў прызнаны Каталіцкай царквой.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя