„У коле Браніцкіх”
Асоба Яна Клеменса Браніцкага, яго сям’я і вядомыя дзеячы, з якімі род быў звязаны палітычнымі і сяброўскімі сувязямі – у Падляшскім музеі ў Беластоку да сярэдзіны верасня. У межах святкавання 70-годзя музею тут адкрыецца выстава „У коле Браніцкіх”.
Кажа дырэктар музею Анджэй Ляхоўскі:
– Што з’яўляецца найважнейшым у Беластоку і ваяводстве, калі не Браніцкія? Мы ўпершыню паказваем творы ў такім рэпрэзентатыўным складзе. Пра прэстыж гэтай выставы сведчыць тое, што экспазіцыя складаецца з карцін пазычаных з найбольшых польскіх музеяў.
Адкрыццё выставы адбудзецца 10 траўня а 18:00 гадзіне ў залах беластоцкай Ратушы на Рынку Касцюшкі 10. Дадаткова ў суботу будзе адкрыта планшэтная выстава перад палацам у Харошчы.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя