У Коўне адновяць магілу „бацькі” бел-чырвона-белага сцяга
Беларускі актывісты Коўна запланавалі аднавіць магілу дзеяча БНР і архітэктара Клаўдзія Дуж-Душэўскага на Петрашунскіх могілках і ўсталяваць на ёй шыльду на беларускай мове.
Кажа каардынатар праекта па зборы сродкаў Ніка Выгоўская:
– Пайшлі наведаць могілкі, быў сюрпрыз для мяне, што няма шыльды па-беларуску. Вырашылі аб’явіць краўдфандынг, знайшла нашчадкаў Дуж-Душэўскага. Калі чалавек, сябра Рады БНР стварыў нашыя нацыянальныя сімвалы і ў яго на могілках нават няма шыльды па-беларуску, дык што ж мы за нацыя. Давайце зробім. Я хачу сказаць, што гэта важна і прашу падтрымаць.
Урачыстае адкрыццё адноўленай магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага запланавана на 25-га сакавіка 2023 года. Неабходная сума – 2 550 еўра агулам.
Жадаючыя могуць дасылаць ахвяраванні на рахунак арганізацыі:
Polyglot Language Organization: IBAN LT687300010171217703 Swedbank”, AB
Konstitucijos pr. 20A, 03502 Vilnius, Lietuva SWIFT kodas: HABALT22.
Прызначэнне плацяжу: Duzh-Dusheuski
Або праз Paypal для карыстальніка [email protected].
Беларускае Радыё Рацыя