У Кракаве адзначылі прысуджэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму адмысловай акцыяй
Беларусы Кракава ганарацца Нобелеўскім лаўрэатам праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Яны выйшлі на акцыю ў цэнтр горада з плакатамі, на якіх кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі і яго калегі-праваабаронцы, якія без віны знаходзяцца ў засценках рэжыму.
Кажа актывістка з Кракава Любоў Кавальчук:
– Нас гэта вельмі ўзрушыла, мы вельмі ганарымся нашым суайчыннікам, і таму вырашылі сабрацца разам, каб паказаць і беларусам у Беларусі, і не толькі ў Беларусі, і не толькі беларусам, што мы ганарымся спадаром Алесем, і ўсім тым, што ён робіць, як ён самаахвярна змагаецца са злом, з тым, што адбываецца зараз у Беларусі. На жаль, беларускія ўлады не разумеюць, які гэта гонар для Беларусі, што ў краіны яшчэ адзін Нобелеўскі лаўрэат з’явіўся.
Паводле Любові Кавальчук, беларусы Кракава лічаць, што заслужанае ўганараванне Нобелеўскай прэміяй міра Алеся Бяляцкага павінна стаць пасылам для цяперашніх уладаў вызваліць праваабаронцаў з-за кратаў і наогул усіх палітычных закладнікаў.




Беларускае Радыё Рацыя
