У Кракаве пачынае працу філіял „Беларускай школы ў Варшаве”
Свае дзверы ў Кракаве ў верасні адчыніць філіял „Беларускай школы ў Варшаве”. Па суботах будуць працаваць два класы пачатковай школы па інтэграванай праграме.
Агулам школа разлічаная на 20 дзетак, – распавяла адна з галоўных арганізатараў Наталля Дробыш:
-Рухаемся да новага навучальнага года. Гэта вельмі прыемна. У нас быў летні адпачынак. Адпачывалі дзеткі, адпачывалі і мы таксама. І літаральна 2-га верасня ў нас адбудзецца першая сустрэча ўжо не з жэўжыкамі, а ўжо з навучэнцамі Беларускай школы ў Кракаве.
Яна звярнула ўвагу, што Беларуская школа з’яўляецца дадатковым інструментам для адукацыі дзетак. Усе яны ў звычайныя дні наведваюць установы, якія належаць да польскай адукацыйнай сістэмы. Заняткі ў школе бясплатныя.
Беларускае Радыё Рацыя