У Кракаве спрабуюць аднавіць дзейнасць Еўрапейскага беларускага выдавецтва „Гутэнберг”
Раней яно знаходзілася ў Беларусі, але з прычыны палітычнай сітуацыі зачынілася.

На дадзены момант ужо быў выдадзены слоўнічак-каляндар «Мова вольных», – распавяла менеджар праектаў студыі imago.by, галоўны рэдактар выдавецтва Валянціна Андрэева:
– Даследванне старадаўніх мапаў застаецца, як нашае сэрца. Мы працягнем выдаваць копіі мапаў, і спадзяемся, што ў нас будуць магчымасці выдаць і альбомы з мапамі, і нейкія цікавыя кнігі па картаграфіі. Яшчэ пытанне, ці мы знойдзем падтрымку.
Як адзначаецца на сайце выдавецтва, ужо рыхтуюцца папулярныя і навукова-папулярныя кнігі ды настольныя гульні па-беларуску, а таксама пераклады беларускіх кніг на замежныя мовы, а замежных – на беларускую.
Беларускае Радыё Рацыя
