У Кракаве ўкраінец падпаліў сябе перад будынкам консульства
У Польшчы ўкраінец падпаліў сябе пад будынкам генеральнага консульства Украіны ў Кракаве. Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе RMF24.

„53-гадовы ўкраінец выкрыкваў па-ўкраінску заклікі вяртацца на радзіму і бараніць краіну ад расейцаў. Свае словы ён адрасаваў украінцам, якія сабраліся перад консульствам. У знак пратэсту ён абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліў сябе”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мужчыну патушылі мінакі. Яго адвезлі ў бальніцу, ён яшчэ быў у прытомнасці. Лекары ацэньваюць яго стан як цяжкі.
На месцы здарэння працуе міліцыя, аб здарэнні паведамілі ў пракуратуру.
