У Кракаве завяршаецца тэатральны сезон для беларускіх дзяцей



У Кракаве днямі завяршаецца тэатральны сезон для беларускіх дзяцей.

Фінальным мерапрыемствам стане паказ спектаклю на больш шырокую аўдыторую, – пра гэта паведаміла адна з арганізатараў тэатру для дзетак ды творчых ініцыятываў на вуліцы Кракаўскай, 19 Юлія Марсава:

У нас акурат з 3 чэрвеня будзе прэм’ера новага спектакля дзіцячага тэатра «Дзеці суседзяў». Гэтым разам мы рыхтуем спектакль «Маленькі прынц», які быў пакладзены ў вершаваную форму па-беларуску. З дзеткамі нашага тэатра мы яго паказваем.

Юлія Марсава дадала, што цягам ліпеня ў Кракаве запланавана некалькі буйных мерапрыемстваў для беларускіх дзетак і іх бацькоў. Але пра гэта інфармацыя будзе распаўсюджаная дадаткова бліжэй да даты.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя