У красавіку зафіксавана больш за 700 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы
Паводле інфармацыі падляшскага аддзялення Straży Granicznej, цягам мінулых сутак зафіксавана 14 спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай граніцы, у тым ліку ў раёне Кузніцы і Белавежы. Сярод іншаземцаў былі грамадзяне Камеруна, Сірыі, Йемена і Індыі.
З пачатку года колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы перавысіла чатыры тысячы. Толькі ў красавіку іх было больш за 700.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna