У Крушынянах збіраюць грошы на аднаўленне татарскай юрты
У Крушынянах працягваецца дабрачынны пікнік, падчас якога праходзяць аўкцыёны, канцэрты ды дэгустацыя татарскіх прысмакаў.
Падтрымка для сям’і Багдановічаў вельмі важная, кажа старшыня мусульманскай гміны ў Крушынянах Браніслаў Талькоўскі:
– Мы радыя і здзіўленыя той вялікай колькасці розных ініцыятыў, мэта якіх сабраць сродкі для аднаўлення татарскай юрты. Гэта вельмі важная справа.
Жыхарка Крушынян:
– Мы вельмі моцна перажывалі. Плакалі. Страшна было глядзець, баяліся, каб агонь не перакінуўся на іншыя хаты. Мы тут як адна сям’я.
Джанэта Багдановіч:
– Спачатку мы не ведалі, што нас чакае, што з намі будзе. Зараз мы поўныя надзеі.
На дабрачынны пікнік з’ехаліся сотні людзей з усёй Польшчы. На месцы валанцёры збіраюць грошы. Пажар у татарскай юрце ў Крушынянах здарыўся у ноч з 30 красавіка на 1 траўня.
Згарэла ўся маёмасць уласнікаў.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя