У Крыначцы праваслаўныя працягваюць святкаванні Пяцідзесятніцы
Царква адзначае сёння трэці дзень Пяцідзесятніцы – Спаслання Духа Святога.
Галоўныя святкаванні адбываюцца ўжо з учорашняга дня ў Крыначцы непадалёк Гайнаўкі, ва ўрочышчы ў Белавежскай пушчы, дзе знаходзіцца крыніца з цудадзейнай вадой.
Малітву ўзначаліў Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава. У вячэрніх малітвах прысутнічала некалькі соцень вернікаў. Дваццаты раз у Крыначку накіравалася паломніцтва з Гайнаўкі.
Кажа айцец Юры Ацкевіч:
— Святая Крыначка— яна ўжо з роду ў род славіцца тым, што Святая Троіца моцай і благадацю Духа Святога аздаравіла мноства людзей. Калі хрысціянін верыць у Святую Троіцу і глыбока яе шануе Святая тройца заўсёды пасылае шчасце, умацняе ў нашым жыцці.
Галоўная святочная літургія пачнецца сёння, 6 эрвеня ў 10 гадзін. Атксама ў гайнаўскім Амфітэатры пройдзе народны беларускі фэст “Крыначка”. Пачатак у 17:00.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
