У Крынках пасадзяць Дуб Сакрата



Жывы помнік пісьменніку і грамадскаму дзеячу Сакрату Яновічу з’явіцца ў Крынках. 11 кастрычніка каля дома, дзе нарадзіўся пісьменнік і дзе цяпер знаходзіцца Фонд Villa Sokrates, пасадзяць Дуб Сакрата.

Гаворыць старшыня фонду Лявон Тарасэвіч:

Пасадзім дуб Сакрата разам з фундацыяй «Гая». Мусілі зрэзаць вялікую сярэбраную елку ў Крынках, але зробім ёй замену – гэта будзе дуб. І дуб вялікі, яго спецыяльным транспартам прывязуць у Крынкі.

Дуб Сакрата будзе расці на месцы раней высечанага дрэва, якое пагражала фундаменту сакратаўскай хаты. Каля дуба ўсталююць шыльду з датай пасадкі на трох мовах: беларускай, польскай і ангельскай.

Беларускае Радыё Рацыя