У Крынках пройдзе XV Беларускі Трыялог



Зняпраўдзіць беларускі міф – гэта адна з задач „Беларускага трыялогу” ў Крынках, які пачнецца ўжо ў пятніцу 23 жніўня.

10471316_730472070331865_3022684657681597263_n

Цягам двух дзён пройдуць канцэрты, выставы, выступіць тэатр, пройдуць дыскусіі пра культуру і палітыку з удзелам беларусаў, палякаў ды ўкраінцаў.

Кажа старшыня фонда „Villa Sokrates” Павел Грэсь, які арганізуе „Беларускі Трыялог”:

– Перадусім гэта людзі для якіх само слова Беларусь не з’яўляецца чужым. Гэта ўплывовыя людзі, кожны ў сваёй сферы, якія праз тое, што працуюць з намі, будуць пашыраць нашу ідэю трыялогу, стварэння такога маста для беларускай справы ў Еўропу – гэта тое з чаго выйшаў сам Сакрат Яновіч.

Мерапрыемствы пройдуць у Каўказскай сінагозе па вуліцы Пілсудскага 5.

10430508_728311220547950_527800212760469338_n

10552573_728312927214446_505521640473427954_n

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя