У Крынках усталююць назіральную вежу



Беларуска-польская мяжа, цяпер мяжа Еўразвязу, пад аховай. Адмысловая назіральная  вежа вышынёй 50 метраў будзе ўсталявана ў Крынках.

Канструкцыя ўжо стаіць, чакаецца ўсталяванне адмысловай сістэмы маніторынгу мяжы, дзякуючы якой памежная ахова зможа адсочваць мяжу, кажа прэс-афіцэр памежнай аховы Катажына Здановіч:

– Гэтая вежа будзе функцыянаваць і днём і ноччу, дзякуючы цеплавізійнай сістэме. Вежа ўвойдзе ў сістэму аховы мяжы, якая функцыянуе ўжо каля пяці гадоў.

Гэта ўжо другая вежа  ў Падляшскім ваяводстве. Першая была пабудаваная на кантрольна-прапускным пераходзе ў Баброўніках.

Такія назіральныя вежы ўжо працуюць на ўкраінска-польскай мяжы. У планах пабудова такіх вежаў на мяжы з Калінінградскай вобласцю.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radio.bialystok.pl