У Кузніцы паўстане сучасная ачышчальня сцёкаў
Інвестыцыя будзе каштаваць больш за 5 мільёнаў злотых. 90% гэтай сумы гміна атрымае з трансгранічнага праекта Еўразвяза «Польшча-Беларусь-Украіна». Гэта будзе найбольшая інвестыцыя ў Кузніцы на працягу апошніх гадоў, кажа войт Павал Міклаш.
– Інвестыцыя каштуе больш за 5 мільёнаў. Улады дафінансуюць 90% – гэта вельмі вялікая сума. Дакументацыя па гэтым праекце ўжо гатовая. Цяпер чакаем толькі рашэння Варшавы, якая мае вызначыць тэрмін на падпісанне дамовы.
Трансгранічны праект Кузніца будзе рэалізаваць з беларускім горадам Бяроза. Тут таксама паўстанне сучасная ачышчальня сцёкаў. Агульны кошт інвестыцыі – 11 мільёнаў злотых.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі