У Кузьніцы супрацоўнікі польскай мытні затрымалі буйную партыю цыгарэт
Пусты вагон тыпу “ізатэрма” накіроўваўся з Беларусі. “Апынулася, што кантрабанда была схавана ў падвойных сценах вагона”, – паведаміў Марыюш Сітнічук з Мытнай палаты ў Беластоку.
– У працэсы дэмантажу, аказался, што ў сцяне ўбудаваная канструкцыя драўляная, абабітая бляхай, а ў сярэдзіне знаходзілася буйная партыя цыгарэт без акцызных знакаў.
Супрацоўнікі мытні канфіскавалі цыгарэты, а таксама затрымалі вагон, у якім іх перавозілі.
[Not a valid template]
Сёлета гэта адна з найбуйнейшых затрыманых польскімі мытнікамі партый кантрабанды.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
