У лагеры для мігрантаў у Мядзінінкаі адбыліся беспарадкі
У лагеры ў Мядзінінкаі на мяжы Літвы з Беларуссю адбыліся беспарадкі: пяць мігрантак з Афрыкі спрабавалі збегчы, адна з іх пакусала ахоўніка, паведамляе DELFI. Іх спрабавалі суцішыць літоўскія памежнікі, а таксама супрацоўнікі польскай паліцыі, якія ім дапамагаюць. Быў выкарыстаны слезацечны газ.
За мінулыя суткі памежнікі прадухілілі пераход мяжы Літвы з Беларуссю ў неналежных месцах 96 мігрантамі. Кантроль мяжы на літоўскім баку ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме.
Фота: © AFP / Scanpix
