У Латвіі расце колькасць зваротаў па палітычны прытулак ад беларусаў
У Латвіі адзначылі рост зваротаў па палітычны прытулак ад жыхароў Беларусі. Калі раней асноўную масу складалі ўцекачы з Афрыкі, то толькі за апошнія два гады колькасць просьбаў ад жыхароў Беларусі вырасла да 46 чалавек.
З іх 28 чалавек звярнуліся ў 2020 і 18 — у 2021 годзе. Пра гэта паведамілі радыёнавіны ERR.
У першым паўгоддзі статус уцекача ў Латвіі атрымалі 105 чалавек. Па словах кіраўніка сакратарыята Фонду грамадскай інтэграцыі Латвіі Зайгі Пуце, у краіне не чакаюць паўтарэння сітуацыі на літоўска-беларускай мяжы, дзе штодня ловяць больш за 100 нелегальных мігрантаў, у асноўным з Іраку і Сірыі.
Фота: Rainhard Wiesinger / Pixabay