У Латвію за мінулыя суткі не ўпусцілі 38 нелегальных мігрантаў з боку Беларусі



За мінулыя суткі латвійскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну 38 мігрантаў, якія мелі намер незаконна перасячы мяжу з боку Беларусі, паведамляецца на сайце Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі.

З 10 жніўня, калі ў прылеглых да Беларусі раёнах Латвіі абвясцілі надзвычайнае становішча, памежнікі спынілі спробы незаконнага пераходу латвійска-беларускай мяжы ўвогуле 683 мігрантамі. У той жа час 25 чалавек упусцілі ў краіну з гуманітарных прычын.

З пачатку года ў Латвіі затрымалі 377 іншаземцаў, якія незаконна перайшлі дзяржаўную мяжу. У Літве за мінулыя суткі развярнулі прыблізна 80 мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу з боку Беларусі, у Польшчы — больш за 50.

БелаПАН