У лесе пад Міхаловам выяўлены самагонны апарат
350 літраў нелегальнага алкаголю, а таксама самагонны апарат для яго вытворчасці канфіскавалі супрацоўнікі Падляшскай мытнай службы. Знішчаны самагонны апарат працаваў у лесе побач з Міхаловам, што ў Беластоцкім павеце.
Распавёў прадстаўнік Падляшскай мытні Радаслаў Ганцэвіч:
– Супрацоўнікі Падляшскай мытнай службы высветлілі, што ў лясным масіве ў ваколіцах Жэдні ў вялікіх колькасцях вырабляецца алкаголь. На месцы, дзе знаходзіўся самагонны апарат, быў выяўлены 37-гадовы жыхар Беластока, які сачыў за вырабам алкаголю, а таксама адпаведнае абсталяванне. У рукі супрацоўнікаў трапіла 350 літраў 50% алкаголю.
Таксама на тэрыторыі, дзе размяшчаўся самагонны апарат, супрацоўнікі мытнай службы выявілі выкапаную студню, з якой і бралі ваду для вытворчасці самагона.
Самагоншчыку пагражае вялікі штраф, самагонны апарат і алкаголь канфіскаваны.
Беларускае Радыё Рацыя