У Летуве зноў істотна павялічылася колькасць затрыманых нелегалаў з Беларусі
За апошнія суткі іх было 107 чалавек. У адной з групаў налічвалася 43 нелегалы – усе назваліся грамадзянамі Іраку, толькі адна жанчына заявіла, што яна з Сірыі. Дзесяць дзён летувісы затрымлівалі менш за 100 чалавек за суткі. Напярэдадні іх было 57. З пачатку года летувіскія памежнікі затрымалі ўжо 1902 мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі. Гэта ў дзясяткі разоў больш, чым было летась.
У Летуве адкрыта абвінавачваюць улады Беларусі ў арганізацыі перапраўкі мігрантаў у адказ на санкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя