У лічбавай калекцыі бібліятэкі беластоцкага ўніверсітэту больш за 200 гістарычных мапаў
Лічбавую калекцыю мапаў падрыхтавала ўніверсітэцкая бібліятэка Ежы Гедройца ў Беластоку ў межах праекта „Лічбавыя калекцыі ўніверсітэцкай бібліятэкі – картаграфічныя калекцыі”.
Кажа намеснік дырэктара ўніверсітэцкай бібліятэкі і кіраўнік аддзела спецыяльных калекцый і алічбоўкі Веслаў Врубель:
– Вельмі дакладна выбіраем тое, што набываем, найчасцей на аўкцыёнах. Звычайна гэта датычыць Падляшша, паўночна-усходняй Польшчы, даўнейшая Прусіі, а таксама Вялікага Княства Літоўскага, Літвы, Беларусі, Украіны. Маем таксама планы Беластока, Гародні, Вільні, Львова. Тое, што знойдзем і набудзем, будзе алічбаванае і апублікавана ў інтэрнэце.
На сайце праекта „Лічбавыя калекцыі ўніверсітэцкай бібліятэкі – картаграфічныя калекцыі” можна знайсці агульнагеаграфічныя, тапаграфічныя і ваенныя карты, планы гарадоў і раёнаў і нават гістарычныя віды гарадоў. У асноўным яны паходзяць з ХІХ – пачатку ХХ стст., але ёсць і дакументы ХVІ – ХVІІІ стст., у тым ліку ўнікальныя прадметы.
Лічбавая калекцыя мапаў даступная па спасылцы: bg.uwb.edu.pl.
Беларускае Радыя Рацыя