У ліпені старшынства ў Еўрапейскім звязе перайшло да Італіі
Цягам бліжэйшых 6 месяцаў Італія будзе старшынстваваць на паседжаннях Еўрапейскай Рады і будзе прадстаўляць Раду на міжнароднай арэне.
Пасля падпісання лісабонскага трактату старшынства мае больш ганаровае, чым практычнае значэнне, тым не менш варта памятаць, што Італія заўсёды мела добрыя кантакты з Аляксандрам Лукашэнкам, адзначае віцэ-старшыня еўрапейскага парламенту Рышард Чарнэцкі:
– Італьянскі бізнес вельмі актыўна ўваходзіў у Беларусь, адміністрацыя італьянская мела вельмі добрыя кантакты з Лукашэнкам у той час, калі іншыя заходнія краіны іх не мелі.
Старшынства Італіі працягнецца бліжэйшыя 6 месяцаў. З наступнага году старшынства пяройдзе да Латвіі.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
