У літоўскім Сейме журналісту Ягору Марціновічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды»
15 гадоў таму
Урачыстая цырымонія адбылася падчас форуму свабоднай журналістыкі, што 7 снежня праходзіць па традыцыі ў парламенце Літвы, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Узнагароду прызначаюць беларускім незалежным журналістам на знак падтрымкі свабоды слова.
Ягор Марціновіч — экс-палітвязень, былы галоўны рэдактар „Нашай Нівы”. Быў затрыманы ў 2021-м разам з Андрэем Скурко. Абодвум прысудзілі па 2,5 года зняволення, абвінаваціўшы ў няправільнай аплаце рахункаў за электрычнасць.
