У Літве апыталі беларусаў, якія прыехалі ў гэтую краіну ў апошнія гады



У Літве апыталі беларусаў, якія прыехалі ў гэтую краіну ў апошнія гады. Высветлілася, што 86% іх з’ехалі з Беларусі па палітычных прычынах. Яны альбо самі сутыкаліся з рэпрэсіямі, альбо пад іх трапілі іх блізкія, – піша delfi.lt.

Сярод палітычных уцекачоў у асноўным людзі ва ўзросце 30-40 гадоў, якім было „прасцей з’ехаць”. Яны прадстаўляюць самыя розныя сацыяльныя групы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах у Беларусі ў 2020-м: „Ад працаўнікоў заводаў да праграмістаў”.

Мяркуецца, што ў Літве знаходзіцца каля 40 тысяч беларусаў. Апытаныя беларусы адчуваюць сябе ў Літве ў бяспецы.

Беларускае Радыё Рацыя