У Літве аўтамабіль з мігрантамі з’ехаў з дарогі і перакуліўся ў рэчку, загінула жанчына



Паліцыя Марыямпальскага раёну ў ноч на 13 верасня атрымала інфармацыю аб імаверным перамяшчэнні мігрантаў у адным з аўтамабіляў. Яго спрабавалі спыніць, але на патрабаванне паліцыі кіроўца не адрэагаваў.Як паведаміла літоўскае выданне LRT, у Людвінове аўтамабіль зʼехаў з дарогі і перакуліўся ў раку Шашупе. Паліцыя затрымала трох мужчын, імаверна, грамадзян Індыі. Адна грамадзянка, як мяркуецца, таксама мігрантка з Індыі, загінула. Кіроўца ўцёк з месца інцыдэнту, яго шукаюць.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдніх звестак, мігранты прыбылі з Латвіі, дзе на мяжы з Беларуссю за апошнія некалькі тыдняў істотна павялічылася колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі з Блізкага Ўсходу.