У Літве ініцыявалі падаўжэнне дазволаў на жыхарства для беларусаў да трох гадоў
У Літве ініцыявалі падаўжэнне гуманітарных дазволаў на жыхарства для беларусаў да трох гадоў. Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце сцвярджае, што грамадзянам, якія могуць пацярпець ад рэжыму Лукашэнкі, неабходна аказаць дапамогу.
Яна зарэгістравала папраўку да закону «Аб праўным становішчы іншаземцаў», якая падоўжыць тэрмін дзеяньня часовага дазволу на жыхарства ў Літве да 3 гадоў.
Падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства ў краіне, на думку чыноўніцы, вырашыла б і яшчэ адну праблему, звязаную з выдачай дзейнага праязнога дакументу іншаземцам гэтай катэгорыі, калі яны з аб’ектыўных прычынаў не могуць атрымаць праязны дакумент у краіне свайго паходжання, бо пашпарт іншаземца выдаецца на той жа тэрмін, што і часовы дазвол на жыхарства.
Беларускае Радыё Рацыя