У Літве на палігоне Руднінкай пасялілі першых мігрантаў
Мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія нелегальна праніклі ў Літву з Беларусі, 29 ліпеня сталі размяшчаць на паліцэйскім палігоне каля вёскі Руднінкай Шальчынінкскага раёна Літвы, паведамляе нацыянальнае радыё LRT.
Неўзабаве там вырасце намётавы лагер на паўтары тысячы чалавек
«Некалькі аўтобусаў з мігрантамі прыбылі да ўезду на палігон. За падзеямі назіралі жыхары Руднінкая, аднак ніякіх пратэстаў з гэтай нагоды выказана не было », – паведамілі журналісты.
Першых пасяленцаў прывезлі з трох літоўскіх застаў, на якіх ужо даўно не засталося месцаў для размяшчэння бежанцаў.
Нагадаем, што ў Руднінкаі на гэтым тыдні разгарэўся канфлікт. Мясцовыя жыхары 26 ліпеня блакавалі праезд да палігона, даведаўшыся, што там плануюць размясціць 1500 мігрантаў. Зараз жарсьці аціхлі, паведамляецца, што з жыхарамі дасягнута дамоўленасць. Жыхарам абяцалі, што для пачатку на палігоне паселяць 300 мігрантаў.
Фота: delfi.lt