У Літве падсумавалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі за год
Маштабы зафіксаванай кантрабанды беларускіх цыгарэт растуць. Паводле звестак літоўскай мытні, за 2021 год у цягніках канфіскавана столькі ж цыгарэт, колькі ў суме канфіскавалі за апошнія 7 гадоў, паведамляе агенцтва BNS.
Агульная тэндэнцыя – рост кантрабанды, сказаў гендырэктар мытнага дэпартаменту Дарыюс Свіронас, прадстаўляючы сітуацыю ў Камітэце нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Літвы на гэтым тыдні. Паводле яго, сёлета на чыгунцы зафіксавана 24 выпадкі кантрабанды цыгарэт, летась – восем, пазалетась – два.
Сёлета ў цягніках канфіскавана ўдвая больш цыгарэт, чым летась: 16,7 мільёна і 8,9 мільёнаў адзінак адпаведна.
„Класічны метад утойвання – насыпныя грузы, угнаенні, друз, лясны груз”, – пацвердзіў начальнік мытні.
Паводле спікера Сейма NSGK Лаўрынаса Кашчунаса, кантрабанда цыгарэт з Беларусі таксама з’яўляецца праблемай бяспекі Літвы.
Калі чвэрць цыгарэтнага рынку краіны складаюць нелегальныя цыгарэты, гэта ўжо пытанне бяспекі. <…> Усе гэтыя нелегальныя цыгарэты вырабляліся кампаніямі, наўпрост звязанымі з рэжымам Лукашэнкі, і відавочна, што гэта крыніца фінансавання рэжыму», – сказаў старшыня камітэта.
Паводле яго слоў, вытворчая магутнасць тытунёвай фабрыкі „Нёман” у Гародні ў тры разы перавышае афіцыйны рынак цыгарэт у Беларусі.
«Пытанне ў тым, куды дзяюцца іншыя мільярды пачкаў цыгарэт? Відавочна, што яны едуць у Літву, Латвію і ўсю Заходнюю Еўропу. Відавочна, што прадухіленне незаконнай кантрабанды – гэта таксама прадухіленне нажывы Лукашэнкі», – сказаў спікер Сейма.
Фота: lrt.lt